Сіноптыкі перадаюць на тэрыторыі раёна на бліжэйшы час надвор’е без ападкаў, а на выхадных павінна пацяплець.
Сёння, 30 мая, паветра прагрэецца да +17…+18 °С. Вецер чакаецца нямоцны — 4 — 6 метраў за секунду, але паўночнага напрамку. На працягу дня — без ападкаў. Ноччу — 9…12 градусаў вышэй за нуль.
У пятніцу, 31 мая, прагназуецца яснае, бязвоблачнае надвор’е. Вецер — паўночна-заходні — 3-5 м/с. Дзённая тэмператруа прагназуецца ў межах +19…+21 °С, уначы — 10…12 цяпла.
У першы дзень лета стане больш цёпла за папярэднія дні — 21…23 градусы цяпла ўдзень. Будзе воблачна з праясненнямі і без дажджу. Вецер — заходні — да 6 м/с. Ноччу — 14…16 градусаў са знакам “+”.
У нядзелю, 2 чэрвеня, захаваецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е і вецер будзе адпавядаць паказчыкам папярэдняга дня. Дзённая тэмпература складзе +23…+24 °С, ноччу — +13…+16 °С. Ападкаў не прагназуецца.
Панядзелак чакаецца таксама сонечны, малавоблачны і цёплы — да +24 °С удзень і без ападкаў. Заходні вецер не перавысіць 4 — 6 м/с. Уначы — + 15…+17°С.
“НН”.