У панядзелак будзе да +26, пройдуць дажджы з навальніцамі

Источник материала:  
26.05.2019 13:49 — Разное
У панядзелак будзе да +26, пройдуць дажджы з навальніцамі
БЕЛТА

У бліжэйшыя суткі, 27 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а раніцай і ўдзень месцамі, у Гродзенскай і Віцебскай абласцях у многіх раёнах сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўднёва-заходні ўмеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў цяпла, у сярэдзіне дня паветра прагрэецца да 18-23 градусаў, а на поўдні Беларусі будзе да 24-26 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

←Акция в Бресте: на площадь вышли более 200 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика