Адзіны дзень інфармавання ў аграгарадку Германавічы

Источник материала:  
24.05.2019 — Разное

Адзіны дзень інфармавання ў аграгарадку Германавічы21 мая ў межах Адзінага дня інфармавання на тэму “Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь ” адбылася сустрэча жыхароў аграгарадка Германавічы з прадстаўнікамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы,  у склад якой увайшлі кіраўнік спраў Шаркаўшчынскага райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна,  начальнік Шаркаўшчынскага РАУС Сяргей Мікалаевіч Арэшкаў,  галоўны ўрач Шаркаўшчынскай ЦРБ Станіслаў Тадэвушавіч Стома і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Мікалай Мікалаевіч Рубацкі . У глядзельнай зале Германавіцкага цэнтра  культуры и народных традыцый  ў гэты дзень разам са старшынёй сельвыканкама   Маяй Яўгеньеўнай  Якімовіч сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў аграгарадка,  актыўныя мясцовыя жыхары, пажылыя грамадзяне.

У сваім выступленні кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Малюгіна расказала пра некаторыя аспекты развіцця эканомікі раёна і прадпрымальніцкай дзейнасці ,  закранула тэмы добраўпарадкавання і сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Пра стан злачыннасці ў раёне прысутным паведаміў начальнік Шаркаўшчынскага РАУС С. М. Арэшкаў.

Сустрэча праходзіла  ў форме жывога дыялогу.  Жыхары аграгарадка Германавічы актыўна падтрымлівалі размову, кожны атрымаў адказы на пытанні, якія яго хвалююць.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.Адзіны дзень інфармавання ў аграгарадку Германавічы

Comments are closed.

Яндекс.Метрика