Предпусковые ускорение на Миорском металлопрокатном заводе

Источник материала:  
23.05.2019 — Разное
>

Предпусковые ускорение на Миорском металлопрокатном заводе На ўзвядзенні Міёрскага металапракатнага завода нарастае тэмп будаўніча-мантажных работ: цяпер штодзень імі займаецца каля 700 чалавек. Хаця від дзейнасці памяняўся, па большасці займаюцца трубаправодамі, затым настане чарга кабеляў. Пераважна людзі заняты ў памяшканнях, таму знешнія пераўтварэнні не надта відавочныя. 

І пры гэтым аўтамабілі-міксеры пастаянна падвозяць раствор: у будынку водападрыхтоўкі ідзе бетаніраванне рэзервуараў, заліваецца падлога ў лістапракатным цэху. На ўчастках, якія дасягнулі патрэбнай трываласці, адразу распачынаецца мантаж тэхналагічнага абсталявання.

Як ацэньвае сітуацыю генеральны дырэктар Пётр ШЫМУКОВІЧ?
– За красавік забяспечаны значныя зрухі па ўзвядзенні памяшканняў для вентыляцыйных і электратэхнічных патрэб. Хаця яны і называюцца не надта салідна – прыбудаваныя, нярэдка гэта трохпавярховыя, з улікам падвалаў, збудаванні. Падцягваем дапаможныя ўчасткі. Напрыклад, ідзе мантаж кампрэсараў.


З дня на дзень кіруючыя работнікі будучага прадпрыемства пераселяцца ў новы адміністрацыйны будынак на тэрыторыі завода. Аддзелка памяшканняў у ім закончана, ідзе ўборка. Штаб набліжаецца да вытворчасці, што асабліва паказальна.
Увогуле, ММПЗ – гэта тры комплексы пускавых аб’ектаў. Першы – галоўная паніжальная падстанцыя. Яна закончана, у чэрвені на ёй пачынаем пусканаладачныя работы.
На чарзе – пуск комплексу па падачы прыроднага газу.


Нарэшце, сам завод у цэлым. Да ліпеня і тут асноўныя будаўніча-мантажныя работы плануем закончыць. Чыгуначнікі ўжо адсыпалі знешняе палатно, устанавілі стрэлкі, завозяць шчэбень непасрэдна ў цэх, хутка на яго лягуць пастаянныя рэйкі. Зманціравана дзесяць каўпаковых печаў, ідзе іх абвязка трубаправодамі. Вядзём работы на іншых лініях. Заканчваем механічны і электратэхнічны мантаж стана халоднай пракаткі RСМ, каб стварыць умовы для пачатку пусканаладкі.


Справа няпростая, бо патрэбна 145 вагонаў спецыяльнага гарачакатанага металу ў рулонах – падкату. Нашы спецыялісты ўжо цяпер вырашаюць усе пытанні пошуку вытворцаў, цаны і якасці сыравіны з улікам магчымасцей перапрацоўкі на нашым абсталяванні, яе дастаўкі. Па ўсіх пазіцыях вядуцца перамовы і з будучымі спажыўцамі белай бляхі.


Адначасова ўкамплектоўваем і рыхтуем калектыў завода. Другі месяц працягваецца вучоба аператараў стана халоднай пракаткі на падобным абсталяванні ў Магнітагорску. Гэтыя рабочыя вернуцца ў пачатку чэрвеня, будуць адаптавацца да мясцовых умоў і новых механізмаў. А ў Магнітагорск паедзе другая група.


Літаральна праз некалькі дзён накіроўваем на вучобу ў Германію інжынераў, спецыялістаў па электратэхніцы і аўтаматыцы.
З набліжэннем пуску прадпрыемства спраў і клопатаў толькі более.

Фота прадастаўлена адміністрацыяй ММПЗ. Яно зроблена ў канцы красавіка.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

←Саакашвили попросил Зеленского вернуть ему гражданство Украины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика