Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам КХП

Источник материала:  
16.05.2019 — Разное
16 мая інфармацыйна-прапагандысцкая группа, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук, сустрэлася з працоўным калектывам камбіната хлебапрадуктаў.

Сяргей Мікалаевіч засяродзіў увагу прысутных на ключавых  аспектах Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу нашай краіны.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам КХП

Аб занятасці дзяцей на канікулах, іх бяспецы расказаў загадчык сектара арганізацыйнай і кадравай работы ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Казімір Цярэшка.

Прадметам размовы ўрача-нарколага цэнтральнай раённай бальніцы Ірыны Турноўскай было курэнне цыгарэт, якое шкодзіць здароўю людзей і спосабы пазбаўлення ад гэтай дрэннай звычкі.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам КХП

Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Дзяніс Крыштопенка праінфармаваў завадчан аб будаўніча-рамонтных работах, якія будуць выкананы ў горадзе ў сувязі з правядзеннем тут абласных “Дажынак”.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам КХП

З залы паступілі пытанні, якія тычыліся аздараўлення дзяцей, камунальнага абслугоўвання, забароны купання ў непрызначаных для гэтага вадаёмах і іншыя. Тлумачэнні далі спецыялісты адпаведных службаў.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам КХП

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

←«Заславский замок» продали за более чем один миллион рублей. Что там будет теперь?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика