Навядзенне парадку

Источник материала:  
15.05.2019 — Разное

Навядзенне  парадку
Гэта тэма актуальная і шматгранная. Узнімаецца яна не толькі раённай выканаўчай уладай, а і жыхарамі Крычаўшчыны.
Да прыкладу, на апошнюю “прамую тэлефонную лінію”, якую правёў на мінулым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў, звярнуліся жыльцы дома па вуліцы Фрунзе, 8 па пытанні складзіравання адходаў картона па вокнамі кватэр работнікамі магазіна “Дабраном”.
А са шматкватэрнага дома па вул. Міра адзін з жыльцоў паскардзіўся, што сусед замест кветак высадзіў на прылягаючай тэрыторыі пладовае дрэва. І яшчэ папрасіў навесці парадак на месцы знесенага будынка былога інтэрната (пасёлак цэментнікаў) парадак.
Звароты гэтыя разглядаюцца адпаведнымі службамі з выездам на месца. Меры прымаюцца. Але напрошваецца пытанне: што робяць самі жыльцы шматкватэрных дамоў па добраўпарадкаванні прыдамавой тэрыторыі? Ствараюць клумбы, устанаўліваюць малыя архітэктурныя формы… Тэлефануйце пра гэта ў рэдакцыю. Будзем расказваць землякам пра неабыякавых людзей, якія імкнуцца сваю малую радзіму зрабіць прыгажэйшай і больш утульнай.
Паступілі на “прамую лінію” тэлефонныя званкі аб затапленні кватэры ў час дажджоў (вул. Савецкая, 59) пасля капітальнага рамонту даха; няправільнай рабоце (па меркаванні заяўніка) электралічыльніка ў прыватным доме (вул. Вашчылы), рамонце вентыляцыі (вул. Дзяржынскага, 34) і іншыя. Усе яны будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Т. Лістапад.

←Город в Воронежской области ушёл под воду из-за сильных ливней

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика