У Гомелі загінуў 3-гадовы хлопчык, які выпаў з акна сёмага паверха
13.05.2019 11:51
—
Разное
Следчы камітэт
У Гомелі загінуў 3-гадовы хлопчык, які выпаў з акна кватэры на сёмым паверсе. Трагедыя адбылася раніцай 13 траўня. Дзіця памерла на месцы ад атрыманых цяжкіх траўмаў. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, хлопчык жыў з бабуляй і дзядулем. На месцы здарэння ў панядзелак працуюць следчыя.
12 траўня ў Бабруйску з акна другога паверха выпала аднагадовае дзіця. Бацькі і старэйшая сястра знаходзіліся ў суседнім пакоі. Хлопчык адчыніў акно, якое было на праветрыванні. Калі яго знайшла на зямлі суседка, у руцэ дзіцяці была ручка ад акна. Хлопчыка шпіталізавалі. Адзначаецца, што яго стан ацэньваюць, як задавальняючы. Па факце здарэння праводзіцца праверка.