У Раматцы легкавік трапіў пад грузавы цягнік, кіроўца загінуў
12.05.2019 12:26
—
Разное
Тэлеграм-канал "Транспартная Беларусь"
У Ратамцы пад Мінскам легкавік трапіў пад грузавы цягнік. Фота з месца здарэння, якое адбылося сёння каля 5:00, выклалі ў тэлеграм-канале "Транспартная Беларусь".
Паводле відавочцаў аварыі, кіроўца вырашыў аб'ехаць шлагбаум на пераездзе, які знаходзіцца на ўчастцы дарогі з кепскай бачнасцю. Таму ён мог не заўважыць, што цягнік зусім блізка.
Кіроўцу выкінула з салона машыны, ён загінуў. Аўтамабіль трапіў пад самыя колы цягніка. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.