12 мая – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Віншаванне мясцовай улады
Нашы герб і сцяг - адлюстраванне велічы і прыгажосці роднай зямлі, пераемнасці гістарычных традыцый і непарыўнай сувязі мінулага, сучаснасці і будучыні краіны, мірнага, стваральнага характару беларусаў. З імі, абранымі воляю народа галоўнымі сімваламі нашай суверэннай дзяржавы, мы ўпэўнена ідзём наперад да агульнай мэты - пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.
Шанаваць і паважаць свае герб і сцяг - абавязак і справа гонару кожнага беларуса. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці асвячаюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняючы сэрца высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яго лёс.
У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Радзімы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.
Раённы савет ветэранаў.