Шаноўныя жыхары Нясвіжчыны!
Штогод, у другую нядзелю мая мы адзначаем Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Афіцыйныя сімвалы з’яўляюцца неад’емнымі атрыбутамі суверэннай дзяржавы.
Рашэнне аб увядзенні дзяржаўных сімвалаў Беларусі было прынята на падставе праведзенага рэферэндума. 14 мая 1995 года беларусы ўпершыню ў гісторыі прынялі ўдзел у вырашэнні пытання дзяржаўнай важнасці. Тады болей за 75 працэнтаў насельніцтва краіны падтрымала прапанову Прэзідэнта аб увядзенні новага Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Зараз беларускія сімвалы з’яўляюцца прадметам гордасці і здабытку цэлай нацыі. Дзякуючы асаблівасцям кожнага сімвала, сёння наша краіна мае свой непаўторны “твар” у сусветнай суполцы.
Шанаваць і паважаць свой герб і сцяг — абавязак і справа гонару кожнага з нас. Няхай гэтыя найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці суправаджаюць самыя важныя падзеі нашага жыцця, напаўняюць сэрцы высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адказнасці за яе лёс.
У гэты святочны вясновы дзень жадаем вам, шаноўныя несвіжане і жыхары раёна, добрага здароўя, радасці, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай Бацькаўшчыны — Беларусі!
Нясвіжскі раённы
выканаўчы камітэт.
Нясвіжскі раённы
Савет дэпутатаў.