Грузавік з беларускімі турыстамі зваліўся ў Карпатах з вышыні ў раку

Источник материала:  
06.05.2019 14:57 — Разное
Грузавік з беларускімі турыстамі зваліўся ў Карпатах з вышыні ў раку
if.npu.gov.ua

У Івана-Франкоўскай вобласці Украіны ў раку Чорны Чарамош зваліўся грузавік з людзьмі. Машына звалілася з вышыні каля 40 метраў, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях. 

Мяркуецца, што ў аўтамабілі былі турысты з Беларусі. Тры чалавекі загінулі, яшчэ аднаго шукаюць ратавальнікі. 

Трагедыя адбылася 6 траўня каля 11-й гадзіны раніцы. У аўтамабілі ехалі 24 чалавекі — 23 турысты і кіроўца. Як інфармуе Нацыянальная паліцыя, турысты збіраліся зладзіць сплаў па рэчцы і накіроўваліся да месца прызначэння. З якой прычыны грузавік апынуўся ў рацэ, пакуль не вядома.

Падчас пошукаў былі знойдзеныя целы траіх чалавек без прыкметаў жыцця — мужчыны, які быў кіраўніком групы, і дзвюх жанчын. Ратавальнікі паведамілі, што яны выратавалі трох чалавек, а 16 выратаваліся самастойна. "Лёс аднаго чалавека застаецца невядомым. Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца", — гаворыцца ў паведамленні.

←Две серьёзные аварии произошли на трассе Р23 в Слуцком районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика