П'яны кіроўца на "Аўдзі" перакуліўся пад Гроднам
06.05.2019 11:52
—
Разное

ДАІ Гродзенскай вобласці
Смяротнае ДТЗ адбылося 5 траўня ў Гродзенскім раёне каля аграгарадка Азёры.
Як паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці, каля 15:20 там перакулілася "Аўдзі", якой кіраваў 24-гадовы хлопец. Ён не справіўся з кіраваннем, машына з'ехала з дарогі і перакулілася.
Кіроўца пры ДТЗ атрымаў шматлікія траўмы. Медагляд паказаў, што малады чалавек быў п'яны.
Акрамя яго ў аўтамабілі на пярэднім сядзенні ехаў яго 19-гадовы зямляк. Ад атрыманых траўмаў пасажыр памёр на месцы аварыі.
Кіроўцу затрымалі. Прычыны ды іншыя абставіны ДТЗ будуць вызначаныя падчас расследавання крымінальнай справы.