У Гродне завялі крымінальную справу за наезд некіраванага грузавіка на пешаходаў

Источник материала:  
05.05.2019 14:57 — Разное
У Гродне завялі крымінальную справу за наезд некіраванага грузавіка на пешаходаў
БЕЛТА

У Гродне завялі крымінальную справу па факце наезду некіраванага грузавіка на пешаходаў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт, напярэдадні, 4 траўня ў 13:40 грузавая фура “Рэно Магнум” з паўпрычэпам зрушыла з месца, пакацілася на прыпынак на вуліцы Санаторнай і збіла дзвюх жанчын. Пацярпелыя трапілі ў лякарню.

Распачатая справа паводле ч.2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартнага сродку, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў).

Падазраваны — 51-гадовы кіроўца. У момант здарэння яго ў кабіне фуры не было.

←С 1 июля в Беларуси на 5,5% вырастут пенсии военных

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика