На Мазырскім НПЗ адбылося ўзгаранне
01.05.2019 13:22
—
Разное

mazyr.by
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбылося ўзгаранне. Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце МНС, паведамленне пра інцыдэнт паступіла на аператыўную лінію сёння ў 5:45.
Загарэўся вакуумны газойль на адзнацы 15 метраў вонкавай калоны №351 секцыі 300/1 устаноўкі ЛК-1.
Узгаранне аператыўна ліквідавалі. Пацярпелых няма, тэхналагічны працэс не парушаны.