У аэрапорце "Мінск", на чыгуначным вакзале і ў гатэлі "Хілтан" шукалі бомбы
30.04.2019 08:50
—
Разное

Здымак з архіву БЕЛТА
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск", на сталічным чыгуначным вакзале і ў гатэлі "Хілтан" шукалі выбуховыя прыстасаванні. Паведамленне пра замініраванне паступіла ў 22:30 ў панядзелак, 29 красавіка. Як інфармуе ў Twitter прэс-служба мінскай міліцыі, на згаданых аб'ектах правялі эвакуацыю, прылеглая тэрыторыя была ачэплена. На месца выязджалі следча-аператыўная група і сапёры.
Гэта ўжо чацвёрты выпадак тэлефоннага тэрарызму ў сталіцы за апошнія два месяцы. Папярэдні раз, 27 красавіка, "мініравалі" станцыю метро "Уручча". Зламысніка затрымалі.