У панядзелак крыху пахаладае, месцамі будуць навальніцы

Источник материала:  
28.04.2019 15:33 — Разное
У панядзелак крыху пахаладае, месцамі будуць навальніцы
TUT.by

У бліжэйшыя суткі, 29 красавіка, у Беларусі чакаецца малахмарнае надвор’е, пераважна без ападкаў. Толькі ўначы і раніцай па крайнім паўднёвым захадзе прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.

Вецер будзе ўсходні, уначы ўмеркаваны, удзень парывісты, у асобных раёнах да 15-17 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля на паўночным усходзе да +12 на паўднёвым захадзе. У сярэдзіне дня будзе 13-19 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Таксама сіноптыкі звяртаюць увагу, што да 1 траўня на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца высокі ўзровень пажарнай небяспекі. З гэтай прычыны па ўсёй Беларусі забаранілі наведванне лясоў.

 

←Эрнст пообещал, что Первый канал выяснит причины "аномальных" результатов голосования в проекте "Голос. Дети"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика