ДТЗ у Новалукомлі: кіроўца загінуў на месцы, пасажырка сканала ў лякарні
28.04.2019 13:57
—
Разное
ДАІ
У Новалукомлі адбылося смяротнае ДТЗ. Паводле інфармацыі Віцебскай абласной ДАІ, змешчанай у суполцы Вконтакте, аварыя здарылася сёння каля першай гадзіны ночы на скрыжаванні вуліц Панчука і Набярэжнай.
Аўтамабіль Nissan Patrol, за рулём якога быў 48-гадовы жыхар Барысава, выскачыў з праезнай часткі і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва.
Кіроўца загінуў на месцы здарэння. Яго 36-гадовая пасажырка была дастаўленая ў лякарню і неўзабаве там сканала.
Па факце ДТЗ праводзяць праверку.