Марзалюк о Куропатах: «Крыжы, якія стаяць на месцы пахаванняў – іх ніхто не чапае і не будзе чапаць»
Новости Беларуси. Ситуацию вокруг Куропат обсуждали в программе «В обстановке мира».
Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
Насамрэч, тыя крыжы, якія стаяць на месцы пахаванняў – іх ніхто не чапае і ніхто не будзе чапаць. І калі патрэбна, дзяржава іх будзе аднаўляць за свой кошт. Гэта першае. Па-другое, лічбы, якія прыводзяць… Кажуць: лічбы ў розных крыніцах розныя – хлусня. Ёсць лічбы, якія верыфікаваныя крыніцамі, і ёсць лічбы, якія высмактаныя з пальца. Дык вось, ва ўсім Мінску было растраляна ў тыя страшныя часы не больш за 7,5 тысяч чалавек, па ўсёй Беларусі – больш за 30. Гэта, калі казаць пра прамыя ахвяры, пра прамыя палітычныя выракі. Безумоўна, справа не ў колькасці. Любы загінуўшы – гэта трагедыя. І яшчэ.
Беларуская дзяржава, міністэрства культуры, усе зацікаўленыя асобы імкнуцца зрабіць гэта месца месцам, дзе нацыя будзе яднацца, месцам супольнай малітвы, супольнага смутку і памяці.
І трэба памятаць, што гэта – не месца генацыда этнічных беларусаў, гэта – агульная трагедыя ўсіх грамадзян БССР. І што побач з беларускімі пісьменнікамі там пахаваны дзеячы культуры габрэйскія – яўрэі там ляжаць, растраляныя таксама, як ворагі народа. Там ляжаць і палякі, там ляжаць – увы і ах – супрацоўнікі таго ж самага Наркамата ўнутраных спраў (НКВД), чырвоныя камандзіры – усе сацыяльныя групы насельніцтва БССР. Нікога не абыйшла гэта трагедыя.
Игорь Луцкий: «Тема Куропат – это зона политической спекуляции»