Марзалюк о Куропатах: «Тое месца ўздоўж МКАД – там ніхто нікога не растрэльваў. Ёсць фотаздымкі нямецкія і з амерыканскага самалёта-шпіёна»
Новости Беларуси. Ситуацию вокруг Куропат обсуждали в программе «В обстановке мира».
Марзалюк о Куропатах: «Крыжы, якія стаяць на месцы пахаванняў – іх ніхто не чапае і не будзе чапаць»
Игорь Марзалюк, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь:
Вельмі важны нюанс: тэрыторыя, межы. Калі мы кажам пра Курапаты, гістарычныя Курапаты, то мы павінны з вамі дакладна ведаць, што пахаванні – гэта, якраз, вось гэты ўзгорак, які зараз завуць Галгофай, яго схілы. Вось там быў растрэльны палігон НКВД, які быў агароджаны плотам з некалькіх бакоў і валам быў прыкрыты. А тое месца ўздоўж дарогі, уздоўж МКАД – там ніхто нікога не растрэльваў, таму што там леса не было ў 30-40-ых гадах. Ёсць фотаздымкі нямецкія 1941 года, ёсць фотаздымкі з амерыканскага самалёта-шпіёна 1964 года, дзе бачна, як пашыралася гэтая тэрыторыя залесенасці. Тая тэрыторыя, дзе гэтыя хулиганствующие таварышчы ставілі крыжы, у мясцовых называлася «брады» – гэта завільготненая, забалочаная тэрыторыя, там няма ніякіх пахаванняў.
Дарэчы, усе працы зямляныя, якія праводзіліся ў гэтым месцы, у тым ліку, і калі дарогу будавалі – яны праводзіліся пад археалагічным наглядам. Але гэтым людзям не патрэбна ісціна, ім патрэбна страўліванне беларусаў, ім патрэбна стварыць міфалагенны рад, каб паказаць, што мільёны беларусаў былі знішчаны ў той час. Для чаго гэта робіцца? Вельмі просты і рацыянальны адказ: для таго, каб апраўдаць тых, хто крычаў «зіг хайль», надзеў нямецкую форму і з 1941 па 1944 год браў удзел у вынішчэнні свайго народа і ваяваў супраць свайго народа на баку нацысцкай Германіі. Вось, бачыце: мільёны забілі, таму мы можам гларыфікаваць гэтых людзей, як герояў, якія прысягалі на вернасць Адольфу Гітлеру, пад іх сімваламі. Вось у чым праблема. Таму Курапаты – ёсць два вобраза Курапатаў: адзін – навуковы, які верыфікуецца крыніцамі. І я імкнуся данесці свой пункт гледжання, бо калі б, сапраўды, там былі знішчаны на месцы магіл нейкія надмагільныя збудаванні, я б ніколі не выступаў так, як я выступаў. У мяне сумленне чыстае. Сярод маіх продкаў таксама былі людзі, якіх не мінула гэта доля.