На М1 фура ўрэзалася ў машыну рамонтнікаў
25.04.2019 21:03
—
Разное
Фота з месца ДТЗ / Следчы камітэт
25 красавіка на трасе М1 у Барысаўскім раёне фура ўрэзалася ў аўтамабіль рамонтнікаў, паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале.
Кіроўца аўтацягніка ўрэзаўся ў аўтамабіль Ford, якія спыніўся на ўзбочыне і быў пазначаны адпаведнымі дарожнымі знакамі. Ад удару аўтамабіль дарожнай службы з'ехаў у кювет і перакуліўся.
Пры ДТЗ атрымалі траўмы два рабочыя, якія былі ў кабіне. Аднаму мужчыну аказалі неабходную меддапамогу без шпіталізацыі, ступень траўмаў у другога высвятляецца. Кіроўца аўтацягніка пры здарэнні не пацярпеў.