14-гадовая ліцэістка павесілася ў Магілёве
25.04.2019 17:47
—
Разное
Ліцэй №3 / mogilev.online
24 красавіка ў Магілёве скончыла жыццё самагубствам навучэнка ліцэя №3, паведамляе mogilev.online.
Паводле папярэдняй інфармацыі, трагедыя адбылася дома ў старшакласніцы.
Сёння ў ліцэі прайшоў агульны сход навучэнцаў з гэтай нагоды. Дырэктар ліцэя Канстанцін Грыгаровіч адмовіўся каментаваць журналістам гэтае здарэнне: "Ідзе следства, чалавека яшчэ не пахавалі".
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за давядзенне да самагубства.