Асіповічы: хроніка здарэнняў

Источник материала:  
25.04.2019 — Разное

РАУС

У непрацуючага асіпаўчаніна ў ноч на 17 красавіка з дома выкрадзены кашалёк з 470 рублямі і значнай сумай замежнай валюты — па падазрэнні затрымана 30-гадовая жанчына. У лесе каля в. Прудок выяўлена і абясшкоджана  авіяцыйная бомба часоў вайны. Адміністрацыя сельгаспрадпрыемства паведаміла аб крадзяжы халадзільнай устаноўкі з тэрыторыі плодаагародніннага склада; гараджанін — аб выкраданні праз інтэрнэт  98 руб. з рахунку мабільнага тэлефона. Ноччу 20 чысла ў Вяззі асіпаўчаніна збілі неўстаноўленыя хлопцы; на наступны дзень у лесе каля вул. Сташкевіча невядомы ўдарыў жыхара райцэнтра, які ў выніку страціў прытомнасць, а пазней выявіў прапажу мабільнага тэлефона і акуляраў.

РАСК

32-гадовая раней судзі-мая сельская жыхарка ведала, што з’яўляецца носьбітам віруса імунадэфіцыту чалавека, але ў лістападзе ўступіла ў палавую сувязь з гараджанінам.

4 юнакі ў сакавіку выкралі з двух гаражоў у ГК “Чыгуначнік” на вул. Патоцкага мапед коштам 100 руб. і маёмасць на суму звыш 500 руб.

Жыхар Свіслачы з хуліганскіх намераў пашкодзіў вароты і частку металічнага плоту ў двары аднавяскоўкі-пенсіянеркі.

2 непрацуючыя гараджаніны 20 чысла ўгналі з тэрыторыі аўтамыйкі аўтамабіль “Лексус”.

Асіпаўчанін захоўваў у падвале 2,73 г марыхуаны.

Пракуратурай раёна ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да свіслачанкі, якая ў лютым ударыла нажом мясцовага жыхара.

ДАI

Зарэгістравана 5 ДТЗ. Папярэджана 168 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 11 “бяспраўнікаў”, 8 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 54 пешаходы і веласіпедысты, 2 нецвярозыя вадзіцелі.

РАНС

На мінулым тыдні ў аг. Каўгары і Дараганава, в. Малая Гарожа і Літвінава ад пажару пацярпелі дамы, у в. Ручэй — хлеў. У Ліпені на вул. Гагарына ў выніку ўзгарання знішчана 5 гаспадарчых пабудоў, пашкоджана 2 дамы і 3 гаспабудовы.

IАЖіРС

Складзена 2 адміністрацыйныя пратаколы па фактах парушэння правілаў лесакарыстання, 4 — рыбалоўства.

←Си Цзиньпин – Александру Лукашенко: «Под вашим руководством Беларусь вышла на траекторию роста»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика