У Паставах гарэла прыбіральня міліцыі, не выключаны падпал
25.04.2019 13:39
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Паставах гарэла прыбіральня міліцыі, не выключаны падпал. Пра здарэнне паведаміла прэс-служба МНС. Здарэнне адбылося ўдзень 24 красавіка. Агонь пашкодзіў дах і сцены. Ратавальнікі не выключаюць, што мог быць падпал. Дарэчы, яны не напісалі, што прыбіральня адносіцца да раённага аддзела ўнутраных спраў. Пра гэта інфармуе сайт kraj.by. Міліцыянеры верагоднасць падпалу адмаўляюць, кажуць, што падазраваных "мсціўцаў" няма. Міліцыя праводзіць праверку. Дакладная прычына ўзгарання пакуль невядомая.
Адзначаецца, што людзі падчас пажару не пацярпелі.