Старшеклассницы Ушачской школы осваивают азы швейного дела

Источник материала:  
25.04.2019 — Разное

У кабінеце працоўнага навучання Ушацкай школы ўсё выглядае так, як у сапраўднай швейнай майстэрні. Юныя швачкі засяроджана займаюцца рознымі аперацыямі: хтосьці гоніць строчкі на машынах, іншыя змётваюць тканіну ўручную, прасуюць гатовыя вырабы, а “начальнік цэха”, ролю якога выконвае настаўнік, забяспечвае зладжанасць вытворчага працэсу. У гэтым ідылічным малюнку нават блакітны колер форменных фартушкоў і касынак на дзяўчатах гарманіруе з расфарбоўкай тканіны, якая ў іх ужо даволі ўмелых руках ператвараецца ў прасціны, навалачкі і падкоўдранікі. Старшеклассницы Ушачской школы осваивают азы швейного дела

А спаць на прыгожых камплектах будуць выхаванцы дзіцячага садка №3 – гэта першы сапраўдны заказ для дзесяцікласніц, якія ў рамках школьнага прадмета “Працоўнае навучанне” праходзяць прафесійную падрыхтоўку рабочых па спецыяльнасці “швачка 2-га разраду”.
15 старшакласніц шэсць гадзін у тыдзень на апошніх уроках спяшаюцца ў кабінет працы і асвойваюць прамудрасці швейнай справы пад кіраўніцтвам Алены Васільеўны Шынкоўскай: за плячыма ў дыпламаванага тэхніка-тэхнолага швейнай вытворчасці не толькі вялікі педагагічны стаж, а і вопыт работы майстрам швейнай справы ў вучэбна-вытворчым камбінаце.

Гэта ўстанова ў свой час падрыхтавала шмат спецыялістаў рабочых прафесій: выпускнікі 80-90-х разам са школьным атэстатам атрымлівалі пасведчанні вадзіцеляў і трактарыстаў, электрыкаў і будаўнікоў, прадаўцоў і швачак – і для многіх асвоеная на школьнай лаўцы спецыяльнасць станавілася першай прыступкай самастойнага прафесійнага жыцця. Сістэма вучэбна-вытворчых камбінатаў была скасавана, але зараз мы вярнуліся да неабходнасці даваць школьнікам пры іх жаданні прафесійную адукацыю. І хоць вучэбная праграма швачак разлічана на два гады, першы сёлетні вопыт іх падрыхтоўкі ва Ушацкай школе, як падаецца, ужо можна прызнаць паспяховым. За першае паўгоддзе дзяўчаты засвоілі неабходную тэарэтычную праграму, а са студзеня прыступілі да вытворчай практыкі. А каб адпрацоўка навыкаў прыносіла канкрэтную карысць, у аддзеле па адукацыі вырашылі даць групе прыгаданы вышэй заказ. Трэба сказаць, што да яго выканання дзяўчаты ставяцца надзвычай адказна – пасцельныя камплекты не адрозніш ад фабрычных: з роўных строчак не тарчыць ніводнай нітачкі. Не менш парадаваў і пазітыўны настрой школьніц. Канечне, не кожнай швейная справа даецца проста, але стараюцца абсалютна ўсе. Маша Лукашэвіч, напрыклад, нядаўна, адрамантавала любімыя татавы штаны, якія цяпер выглядаюць як новыя. Даша Дабрынеўская пашыла вельмі прыгожыя дэкаратыўныя падушкі для канапы. Арыгінальныя рэчы для кухні, мяшочкі-сашэ і нават школьныя пеналы вырабілі з дапамогай ніткі і іголкі Каця Гайко, Ліза Лёля, Таня Спірчонак. А Даша Краснова адзначае, што прафесію швачкі мае яе мама, і дзяўчына фактычна падтрымлівае сямейную дынастыю. Адным словам, школьніцы ўжо зараз многае ўмеюць, а наперадзе яшчэ год навучання.
“Я не магу сцвярджаць, што пасля заканчэння школы звяжу будучыню менавіта са швейнай вытворчасцю, – разважае Марыя Лукашэвіч. – Аднак гэтыя навыкі можна будзе выкарыстаць, напрыклад, для атрымання дадатковага даходу, тым больш што зараз у Беларусі гэта вітаецца”. Ну і, вядома ж, уменне шыць абавязкова спатрэбіцца будучым гаспадыням у паўсядзённым жыцці.
Прынамсі, тое ж можна сказаць і пра прафесію агародніка: ва ўсіх школах раёна з бягучага навучальнага года старшакласнікі могуць атрымаць і гэтую рабочую спецыяльнасць. Да слова, вытворчая практыка тут таксама скіравана на рэальную карысць: вучні праходзяць яе на прышкольных участках і тым самым удзельнічаюць у забеспячэнні роднай установы садавіной і агароднінай.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

←"Наши главные ценности поставлены на карту". Джо Байден объявил об участии в выборах президента США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика