Віншаванні прымае адзін з лепшых механізатараў РАПТЗ Пётр Дрозд
Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК падвялі прамежкавыя вынікі працоўнага спаборніцтва на веснавых палявых работах.
Згодна пастановы “Аб рабоце раённай прафсаюзнай арганізацыі і наймальнікаў па падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ і задачах гаспадарчых і прафсаюзных органаў па арганізацыі і ўдасканаленні метадаў працоўнага спаборніцтва, захаванні аховы працы і тэхнікі бяспекі, забеспячэнні якасным гарачым харчаваннем на веснавой сяўбе ў 2019 годзе”, а таксама прадастаўленых сельскагаспадарчымі арганізацыямі аператыўных дадзеных аб ходзе веснавых палявых работ, з мэтай стымулявання высокапрадукцыйнай працы было прынята рашэнне аб узнагароджванні шэрагу тракатарыстаў-машыністаў, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у ходзе працоўнага спаборніцтва, Падзячнымі пісьмамі раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, каштоўнымі падарункамі, вымпеламі лідараў спаборніцтва і адпаведнымі наклейкамі-аплікацыямі для замацавання на тэхніку.
Чарговая працоўная перамога механізатара РАПТЗ Дзмітрыя Комара
У ліку перадавых працаўнікоў адзначаны: Сяргей Барадзін з КСУП “Чырвоны баец” і Іван Зубаў з ААТ “Дабаснянскае” — на пагрузцы арганікі; Аляксандр Масюковіч з КСУП “Чырвоны баец” — на ўнясенні арганікі; Аляксандр Петранкоў з КСУП “Ніва-Барсукі” — на вывазцы арганікі і ўнясенні мінеральных угнаенняў; Алег Паўлюц з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на ўнясенні мінеральных тукаў; Дзмітрый Комар з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — на падсеве траў і ўнясенні мінеральных угнаенняў; Міхаіл Галомзік з ААТ “Дабаснянскае”, Аляксандр Гутараў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на сяўбе ранніх збожжавых культур; Дзяніс Петрусёў з КСУП “Жылічы” — на падрыхтоўцы глебы і сяўбе ранніх збожжавых культур; Аляксандр Кахновіч з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на ворыве глебы; Мікалай Белакурскі з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на падрыхтоўцы глебы; Пётр Дрозд з РАПТЗ — на сяўбе цукровых буракоў; Сяргей Чудапал з РАПТЗ — на падсеве шматгадовых траў; Аляксандр Рымараў з КСУП “Ніва-Барсукі” — на падсеве шматгадовых траў і сяўбе збожжавых культур; Дзмітрый Волас з КСУП “Барчыцы-агра” — на ўнясенні арганікі і абароне раслін.
Перадавы механізатара РАПТЗ Сяргей Чудапал разам з першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу Анатолем Ланкуцем (справа) і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Ставерам
Механізатары КСУП «Чырвоны баец» Сяргей Барадзін і Аляксандр Масюковіч
У мінулую сераду першы намеснік начальніка райсельгасхарчу АнатольЛанкуць і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер пабывалі на палетках ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і КСУП “Чырвоны баец” і ўручылі заслужаныя ўзнагароды шэрагу перадавікоў. Анатоль Ланкуць павіншаваў механізатараў з працоўнымі дасягненнямі, пажадаў ім далейшых поспехаў.
У бліжэйшы час плануецца ўзнагароджванне ўсіх астатніх перадавікоў, якія вызначыліся на веснавых палявых работах.
Фота Аляксандра ХАХЛОВА.