У Смаргоні выбраны новы старшыня раённага Савета дэпутатаў
25.04.2019
—
Разное
На гэтым тыдні быў выбраны старшыня Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў. Ім стаў Сяргей Кудзеньчук, які раней працаваў галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы, з’яўляецца дэпутатам раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў.
У падтрымку кандыдатуры Сяргея Кудзеньчука выступілі некаторыя дэпутаты. Выбары былі тайныя.
Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук і кіраўнік нашага раёна Генадзь Харужык, якія прынялі ўдзел у сесіі, павіншавалі Сяргея Кудзеньчука.
Сяргей КУДЗЕНЬЧУК, Ігар ЖУК, Генадзь ХАРУЖЫК
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.