Больш за 160 чалавек эвакуявалі са школы ў Камянецкім раёне
24.04.2019 17:02
—
Разное
brest.mvd.gov.by
24 красавіка ў 14:20 у дзяжурную частку Камянецкага РАУС паступіла паведамленне ад ратавальнікаў, што на тэрыторыі Відамлянскай сярэдняй школы знайшлі артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны.
Як адзначае прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама, небяспечная знаходка трапілася падчас рамонту каналізацыі. Снарад выявілі ў катлаване за 10-12 метраў ад будынка.
Са школы эвакуявалі 133 вучняў, 20 супрацоўнікаў і 8 будаўнікоў.
На месца здарэння выязджала сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5526.