Як пакаралі кіроўцу Volkswagen, які ў Мінску адмовіўся прапусціць "хуткую"
24.04.2019 15:05
—
Разное
sb.by
У Мінску пакаралі кіроўцу Volkswagen, які адмовіўся прапусціць "хуткую". Ён атрымаў штраф (255 рублёў), а таксама на тры месяцы пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. На разгляд справы мужчына не з'явіўся, інфармуе сайт sb.by.
Як паведамляла Еўрарадыё, інцыдэнт адбыўся 7 красавіка ў двары аднаго з дамоў па праспекце Ракасоўскага. Кіроўца легкавіка не захацеў саступіць дарогу "хуткай", якая ехала з уключанымі пробліскавымі маячкамі. ДАІ адрэагавала на з'яўленне відэа і праводзіла праверку.