У Бягомлі патануў 4-гадовы хлопчык, які гуляў па дамбе з дзядулем і сястрой
24.04.2019 11:31
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Бягомлі патануў 4-гадовы хлопчык, які гуляў па дамбе штучнага вадаёма разам з дзядулем і сястрой. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося каля 18-й гадзіны ў аўторак, 23 красавіка. У нейкі момант хлопчык знік з поля зроку. калі праз 3-4 хвіліны сястра пачала шукаць брата, ён ужо быў без прыкмет жыцця на паверхні вадаёма. СК праводзіць праверку.
Следчыя нагадваюць грамадзянам, што нельга пакідаць дзяцей без нагляду, тым больш каля вадаёмаў.