Суботнік прайшоў эфектыўна

Источник материала:  
23.04.2019 — Разное

Больш утульным стаў райцэнтр і населеныя пункты Асіповіччыны за мінулыя выхадныя. I не толькі дзякуючы зеляніне, што набірае сілу і колер, але і маштабнаму добраўпарадкаванню. У рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел амаль 8,5 тысячы чалавек. Было прыбрана 122 гектары плошчаў у населеных пунктах, 124 — на аб’ектах сацыяльнай сферы, 95 — каля прадпрыемстваў і арганізацый; адрамантавана і пафарбавана 2427 метраў пагонных агароджы; пасаджана 1640 дрэў і кустоў.

 Работы вяліся не толькі 20 чысла, а і напярэдадні. Напрыклад, члены райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы” пасадзілі ў пятніцу алею з 25 клёнаў — па сённяшняй колькасці членаў суполкі. А назаўтра яшчэ папрацавалі і разам з землякамі.

Каб атрымаць разна-планавую карціну, карэспандэнты “раёнкі” пабывалі на шматлікіх аб’ектах. Было добра бачна, што да суботніка асіпаўчане аднесліся з адказнасцю: праца ішла паўсюдна. Варта адзначыць узорную тэрыторыю філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкіна крынка”. Каля перапрацоўчага прадпрыемства заўсёды парадак, а ў час суботніка быў наведзены дадатковы глянец.

Адным з эпіцэнтраў добраўпарадкавання стаў новы корпус райбальніцы. Ва ўзвядзенні агароджы прынялі ўдзел старшыні райвыканкама Павел Налівайка і райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч.

Суботнік прайшоў эфектыўна
— Для чалавека важна адчуваць далучанасць да агульнай стваральнай справы, — сказаў наш парламентарый. — Кожнаму прыемна ўсведамляць, што ў навакольнай прыгажосці ёсць таксама часцінка яго намаганняў. Дарэчы, і зараз памятаюцца юнацкія суботнікі, калі мы з аднакласнікамі працавалі на школьным двары, пачуццё гонару, якое ўзнікала пасля: гэта для ўсіх зрабілі мы! Вось у чым і заключаецца каштоўнасць.

Асаблівы рух назіраўся на трэцім паверсе новага бальнічнага корпуса: мыліся вокны з унутранага боку, шпакляваліся сцены, вычышчалася плітка. З цягам часу жыхары раёна атрымаюць сапраўды шыкоўную ўстанову аховы здароўя, хоць работы тут яшчэ вельмі шмат.


Суботнік прайшоў эфектыўна
— Працую з асаблівым задавальненнем, — падзяліўся ўрач-хірург Давід Сцепанян. — Несумненна, новае хірургічнае аддзяленне дасць нашаму калектыву мноства магчымасцей для раскрыцця прафесійнага патэнцыялу. Ужо зараз з галоўным урачом раімся-абмяркоўваем, якое абсталяванне лепш набываць. Зразумела, больш зручна будзе не толькі медыкам, але і пацыентам.

Пазітыўны настрой і агульнае жаданне зрабіць сваю малую радзіму чысцейшай і прыгажэйшай сталі адметнасцю гэтага красавіцкага дня.

Валянціна КОРБАЛЬ.

Больш фота — тут

←Ребята из 11-й школы привезли три диплома с престижной научной конференции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика