Навіны Мірскага ДМПТК. Народны тэатр «Батлейка» меў напярэдадні Вялікадня мінскіе гастролі

Источник материала:  
23.04.2019 — Разное

18 красавіка ў культурным цэнтры «Корпус» г. Мінск адбылося ўзнагароджанне фіналістаў конкурсу рэалізаваных праектаў па захаванню культурнай спадчыны Беларусі «Спадчына ў дзеянні», які быў арганізаваны беларускім камітэтам ICAMOS.

Праект тэатра «Батлейка» аб аднаўленні і рэканструкцыі Мірскай батлеечнай школы братоў Сілко, які прадставіў на конкурсе яго мастацкі кіраўнік Канстанцін Петрыман, быў узнагароджаны Дыпломам журы конкурсу і ўвайшоў у топ-8 этнакультурных праектаў па аднаўленню нематэрыяльнай культурнай спадчыны краіны.

Навіны Мірскага ДМПТК. Народны тэатр «Батлейка» меў напярэдадні Вялікадня мінскіе гастролі

Таксама 18 красавіка акцёры народнага тэатра «Батлейка» пры УА «Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж» Кацярына Нагнібеда, Анастасія Шавейка, Дзіна Дзенісовіч ды Кірыл Макараў з мастацкім кіраўніком Канстанцінам Петрыманам, прынялі ўдзел у велікодным фестывалі «Радасць», які праходзіў у Мінску і ладзіўся Свята-Елісавецінскім манастыром. Батлейшчыкі распавялі прысутным аб гісторыі развіцця батлейкі на Беларусі, прадставілі дзею Мірскай батлеечнай школы «Салдат ды чорт» і навучылі гледачоў адноўленаму велікоднаму канту з Міршчыны, тым самым падаравалі ўсім сапраўдную радасць.

Навіны Мірскага ДМПТК. Народны тэатр «Батлейка» меў напярэдадні Вялікадня мінскіе гастролі

Навінамі з polymia.by падзяліўся Канстанцін ПЕТРЫМАН,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мірскага дзяржаўнага мастацкага прафесійна-тэхнічнага каледжа, мастацкі кіраўнік народнага тэатра “Батлейка”

←Токаев официально выдвинут на пост президента Казахстана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика