Парывісты вецер і да +23 будзе ў сераду
23.04.2019 13:52
—
Разное
БЕЛТА
Невялікая воблачнасць чакаецца ў Беларусі 24 красавіка, паведамляе Белгідрамет.
Ападкаў не прагназуецца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны. Зранку і ўдзень ён будзе парывісты, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — моцны парывісты.
Уначы чакаецца 2-8 са знакам "плюс", месцамі будзе ад 1 градуса марозу да 1 цяпла. Удзень прагназуецца +17...+23.