У Мінску загарэўся аўтобус з пасажырамі
23.04.2019 14:06
—
Разное
Мінскае гарадское ўпраўленне МНС
У Мінску загарэўся рэйсавы аўтобус з пасажырамі, піша прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС ў сваім акаўнце ў Твітары.
Здарэнне адбылося зранку 24 красавіка ў аўтобусе маршруту №26. Як удакладняе БЕЛТА, інцыдэнт здарыўся каля скрыжавання праспекта Машэрава і вуліцы Максіма Багдановіча.
Кіроўца высадзіў пасажыраў. А з агнём справіліся ратавальнікі. Пацярпелых няма.