Наталья Асташонок: Мне интересно смотреть на мир глазами детей

Источник материала:  
23.04.2019 — Разное
Наталья Асташонок: Мне интересно смотреть на мир глазами детей
І мора фота пасля святаў

У яслях–садзе № 4 Наталля Асташонак працуе 11 гадоў, а агульны педагагічны стаж выхавальніка складае 26 год. Гісторыя выбару прафесіі простая. Наталля ў дзяцінстве жыла акурат побач з яслямі–садам №3 у Шуміліне. Калі вучылася ў старэйшых класах, суседка – загадчык  гэтага самага сада Ларыса Кузняцова – стала запрашаць дзяўчыну падзарабіць летам памочнікам выхавальніка. Займацца дзеткамі спадабалася, і Наталля вырашыла звязаць з гэтай прафесіяй сваё жыццё, пра што ніводнага разу не пашкадавала.
Закончыла Полацкі педагагічны каледж і вярнулася на радзіму маладым спецыялістам. Спачатку рупілася ў тым жа садзе № 3, потым у Лескавіцкай санаторнай школе.
У яслях–садзе № 4 у Наталлі Леанідаўны былі ўжо два выпускі. Педагог стараецца даваць дзецям тую неабходную базу, дзякуючы якой яны прасцей уваходзяць у няпростае школьнае жыццё. Настаўнікі, што прымаюць выпускнікоў Н. Асташонак, высока ацэньваюць падрыхтоўку выхаванцаў.
Зараз пад апекай Н. Асташонак 15 дзетак ва ўзросце 3–4 год.
– Яны ў мяне яшчэ нясмелыя, не такія шустрыя, як былі выпускнікі, – кажа выхавальнік. – Пакрысе ўсяму вучацца. Мне цікава глядзець на свет іхнімі вачыма, размаўляць з малымі, назіраць, як яны змяняюцца да выпускнога. За гэта і люблю сваю прафесію…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №32 ад 23. 04. 2019 г.
←В сфере особого внимания: задачи, поставленные в Послании Президента, итоги республиканского субботника, студотряды и детские лагеря отдыха

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика