Музею Дзяніскавіцкага ясляў-сада — СШ прысвоена званне «Народны»

Источник материала:  
23.04.2019 12:01 — Разное

Гэта сапраўды значная падзея – гісторыка-краязнаўчаму музею Дзяніскавіцкага ясляў-сада — СШ у бягучым месяцы прысвоены статус “Народны”. Такой радаснай навіной падзялілася з “СП” настаўнік гісторыі школы і цяперашні кіраўнік музея Таццяна Дзенісеня.

Музею Дзяніскавіцкага ясляў-сада — СШ прысвоена званне «Народны»

Са слоў Таццяны Іванаўны, першапачынальніцай годнай справы была Соф’я Дамашык, якая ў 1970-м працавала арганізатарам пазакласнай работы, а з 1973-га на працягу чатырнаццаці гадоў узначальвала навучальную ўстанову. Менавіта яна пачынала збор экспанатаў дзеля вывучэння і захавання гісторыі роднага краю, а таксама адраджэння і зберажэння матэрыяльнай, духоўнай і культурнай спадчыны вёскі. Асновай жа і цэнтрам усёй работы па стварэнні музея стаў гурток “Краязнаўчы”, арганізаваны напрыканцы 1960-х, які складаўся з вучняў сярэдніх і старэйшых класаў. У ім займаліся 20-25 дзяцей. Прычым у кожным класе быў адказны за гэтую справу, амаль усе вучні прымалі актыўны ўдзел у зборы краязнаўчага матэрыялу…

Працяг чытайце на старонках раённай газеты.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←Лукашенко: трилогия «Малой родины» живет, и предстоит еще поработать ради прекрасной и красивой Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика