У педуніверсітэце ў цэнтры Мінска знайшлі снарад часоў вайны

Источник материала:  
22.04.2019 14:56 — Разное
У педуніверсітэце ў цэнтры Мінска знайшлі снарад часоў вайны
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

22 красавіка з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта эвакуявалі студэнтаў і супрацоўнікаў. У каментары Еўрарадыё, студэнты паведамілі, што на заднім двары ў металаломе знайшлі снарад часоў вайны.

Звесткі пра эвакуацыю з будынка на плошчы Незалежнасці ў цэнтры Мінска з'явіліся каля 13:10. Аднак ужо ў 13:40 студэнты знаходзіліся на занятках, ніякага ачаплення ўжо не было. 

На месца здарэння выязджала сталічная міліцыя. У Твітары прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама паведаміла, што быў знойдзены снарад часоў Другой сусветнай вайны без выбуховага рэчыва. На месца здарэння былі выкліканыя сапёры. 

На цяперашні час жыццю і здароўю людзей нічога не пагражае.

← Игрок ХК»Шахтер» после завоевания бронзовых медалей сделал предложение своей девушке. Прямо на льду.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика