Пад Баранавічамі ў страшнай аўтааварыі загінула сям’я
21.04.2019 17:32
—
Разное

brest.mvd.gov.by
Пад Баранавічамі ў страшнай аўтааварыі загінула цэлая сям’я. Паводле інфармацыі Брэсцкай абласной міліцыі, здарэнне адбылося 21 красавіка прыкладна ў 14:20 на 191-м км трасы М1.
Аўтамабіль маркі “Субару Форэстэр”, за рулём якога быў 50-гадовы мінчанін, рухаўся ў кірунку сталіцы. У пэўны момант машыну вынесла ў кювет, там яна пераехала ў супрацьлеглы роў і выскачыла ў лесапаласу, дзе і перакулілася.
У салоне было тры чалавекі — кіроўца, яго 45-гадовая жонка і іх дзяця 2007 года нараджэння. Усе загінулі. Кіроўца і пасажыры былі прышпіленыя рэмнямі бяспекі.
Следчая група высвятляе прычыны і акалічнасці здарэння.