Віншаванне мясцовай улады з Вялікднём

Источник материала:  
21.04.2019 — Разное
Ад усёй душы віншуем усіх каталіцкіх хрысціян са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем.

Гэта свята сімвалізуе выратаванне свету і чалавека, перамогу жыцця, дабра і святла. Яно нагадвае нам пра галоўныя духоўныя каштоўнасці, раскрывае лепшыя чалавечыя якасці і робіць свет чысцейшым, спрыяе духоўнаму збліжэнню людзей, умацаванню міру і згоды народаў, якія насяляюць наш шматнацыянальны раён.

Няхай свята Вялікадня напоўніць сэрцы радасцю і самымі добрымі пачуццямі, сагрэе цяплом вашыя сем'і і прынясе добрыя перамены. Толькі з верай у дабро мы зможам пераадолець усе жыццёвыя цяжкасці.

Міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым сем’ям.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.

←Любительские команды Гродненской епархии сыграют на турнире по мини-футболу в Красносельском

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика