Велікодныя віншаванні глушчанам-каталікам

Источник материала:  
21.04.2019 — Разное

Велікодныя віншаванні глушчанам-каталікам

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмя-насцямі. Там яны сустрэлі анёла, які абвясціў ім небывалую радасць: «Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос!» (пар. Мк 16, 6).

Сёння і я жадаю дзяліцца з Вамі гэтай радаснай навіной: Хрыстус Уваскрос!

Жадаю, каб вера ва Уваскрослага жыла ў сэрцах і розумах кожнага з нас. Няхай жа кожны ў гэтыя святы адчуе асаблівае шчасце, адчуе любоў Бога і апеку анёлаў, зразумее сэнс жыцця і моц еднасці, адкрые сэрца і ўпусціць вясну надзеі.

Няхай гэтыя святы напоўняць Вас радасцю і супакоем. Няхай вера ва Уваскрослага дадае сілы перамагаць усялякія цяжкасці.

Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.

Дапомажны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі

Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

 

 (оригинал новости)
←1863 год в Пружанском уезде: подготовка восстания (страницы истории)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика