Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Источник материала:  
20.04.2019 — Разное
Сёння, 20 красавіка, па ўсёй Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. У Смаргонскім раёне на ім працуюць калектывы розных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Службы райвыканкама прыехалі ў Залессе, каб добраўпарадкаваць тэрыторыю музея-сядзібы М. К. Агінскага. Частка людзей занялася ачыстакай крыніцы, якая існавала тут пры Міхале Клеафасе, але ў наш час парасла травой, з’явіліся забалочаныя мясціны. Удзельнікі суботніка, сярод якіх былі кіраўнік нашага раёна Генадзь Харужык і старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў, зграблі вакол крыніцы леташняе сухое лісце, сабралі сухія галіны, прачысцілі рэчышча, па якім бяжыць крынічная вада.

Усе працавалі дружна, кожны на сваім участку. Як адзначыў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, суботнік яшчэ больш згуртоўвае людзей, якія працуюць разам у адной установе, выконваюць ускладзеныя на іх функцыянальныя абавязкі. Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Генадзь ХАРУЖЫК


Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Частка заробленых на суботніку грошай будзе выдаткавана на добраўпарадкаванне нашага горада, будзе прыведзена ў парадак пэўная колькасць аб’ектаў, у тым ліку выкананы работы на мемарыяле ахвярам Першай сусветнай вайны. 

Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў сказаў, што з задавальненнем прыязджае на суботнік у родныя мясціны і вельмі задаволены тым, што ўносіць пасільны ўклад у добраўпарадкаванне Смаргоншчыны. 

Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Ён таксама прыняў самы актыўны ўдзел у прывядзенні ў належны парадак крыніцы, якой карысталіся нашы продкі. Андрэй Анатольевіч адзначыў, што летась у сістэме Дзяржкаммаёмасці на кадастравай карце вырашана было адлюстроўваць крыніцы, якія ёсць на тэрыторыі нашай краіны. 

Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Андрэй ГАЕЎ


Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Супрауцоўнікі гэтага ведамства звярнуліся да людзей,  каб яны паведамлялі аб крыніцах, якія будуць занесены на кадастравую карту. 

Што датычыць правядзення суботніка, то па меркаванні Андрэя Гаева, “гэта добры элемент згутравання ўсіх нас вакол роднай зямлі, дзе мы выраслі і жывём”. 

Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Як праходзіў рэспубліканскі суботнік у Залессі (+ВІДЭА)

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота аўтара і Наталлі АНТОНЕНКI.

Відэа аддзела аддзела тэлевяшчання “Окс-ТВ”.

←Карты, пиво, пистолет. Что нельзя продавать несовершеннолетним?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика