Суботнік на ліцейна-механічным заводзе
20.04.2019
—
Разное
У суботніку на ЛМЗ прынялі ўдзел работнікі заводакіравання, прадстаўнікі пярвічных грамадскіх арганізацый - прафсаюзнай, “Беларускага саюза жанчын”, БРСМ. Яны пабялілі дрэвы, агароджы, бардзюры, падмялі тэрыторыю, у скверы, які знаходзіцца на тэрыторыі завода, сабралі і вынеслі сухое галлё. Акрамя гэтага падрыхтавалі да пасадкі розных кветак клумбы. Крыху раней было ўбрана смецце за тэрыторыяй ліцейна-механічнага завода, каля рэчкі Оксна.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.