В Ушачском районе на пожаре погибла пенсионерка
У ноч з 17 на 18 красавіка адбыўся пажар у вёсцы Заазер’е Вялікадолецкага сельсавета. Узгаранне вяскоўцы заўважылі не адразу, і калі выратавальнікі прыбылі да месца, дом і размешчаны побач хлеў былі ахоплены полымем. Некалькі гадзін работнікі МНС змагаліся з агнявой стыхіяй, а калі пажар быў ліквідаваны, на месцы здарэння пад слоем будаўнічых канструкцый дома, якія абваліліся, было знойдзена цела 85-гадовай жанчыны, якая пражывала адна. Дом вельмі моцна пашкоджаны агнём, а надворная пабудова знішчана. Прычына пажару зараз высвятляецца, адна з разглядаемых версій – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Днём раней яшчэ адзін пажар зарэгістраваны ў вёсцы Цялічына Ушацкага сельсавета. Мясцовы жыхар спальваў смецце на сваёй сядзібе, ненадоўга адлучыўся, а агонь тым часам “захапіў” суседскі хлеў. У выніку надворная пабудова і матэрыяльныя каштоўнасці, што знаходзіліся ўнутры, практычна поўнасцю знішчаны.