На Ушаччине побывали участники белорусско-российского проекта «Дороги Памяти и Победы»

Источник материала:  
19.04.2019 — Разное

Ці дастаткова для развіцця і росту дзіцяці 80 грамаў аўсянага хлеба і дробкі солі ў дзень? Канечне, не. Гэтага хопіць толькі для таго, каб ён не памёр з голаду. Але ад малых, у якіх у гады вайны бралі кроў, большага і не патрабавалася… Немцы нярэдка выкарыстоўвалі сірот з акупіраваных тэрыторый у якасці донараў для сваіх салдат. Знясіленых і змучаных хлопчыкаў і дзяўчынак літаральна абяскроўлівалі да смерці. Па афіцыйных даных, на тэрыторыі сучаснай Беларусі такіх “кропак” было ажно 16. Адна з іх размяшчалася ў вёсцы Бельчыцы пад Полацкам.На Ушаччине побывали участники белорусско-российского проекта «Дороги Памяти и Победы»

Такія страшныя факты Вялікай Айчыннай не раз прыгадвалі ўдзельнікі беларуска-расійскага патрыятычнага праекта “Дарогі Памяці і Перамогі”. Мерапрыемствы, якія праходзілі ў яго рамках на тэрыторыі Ушаччыны, гарадоў Полацка і Веліжа, што на Смаленшчыне, былі прысвечаны подзвігу лётчыка 105-га гвардзейскага авіяпалка Грамадзянскага паветранага флоту А.Мамкіна, дырэктара Полацкага дзіцячага дома №1 М.Фарынкі і партызан Полацка-Лепельскай партызанскай зоны, якія ў канцы 1943-га – пачатку 1944-га распрацавалі і паспяхова ажыццявілі аперацыю “Зорачка” па вывазе дзяцей-сірот на “Вялікую зямлю”.
Удзел у рэалізацыі праекта “Дарогі памяці і Перамогі” акрамя непасрэдна арганізатараў – Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, ваенна-навуковага таварыства пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза афіцэраў – прынялі прадстаўнікі адміністрацый рэгіёнаў, ветэраны вайны і працы, моладзь. Ганаровым госцем мерапрыемстваў стала Галіна Пятроўна Цішчанка, былая выхаванка Полацкага дзіцячага дома, удзельніца тых страшных падзей, якая зараз пражывае ў Мінску.
На Ушаччине побывали участники белорусско-российского проекта «Дороги Памяти и Победы»

– Вялікі гонар для мяне – быць сёння на вашай цудоўнай зямлі, – звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу ля помніка загінуўшым воінам і партызанам ва Ушачах, зазначыла Галіна Пятроўна. – Тут жывуць асаблівыя людзі! Памятаю, як у Славенях, куды мы – маленькія выхаванцы дзіцячага дома – былі часова накіраваны з Полацка, клапаціліся пра нас, кармілі, абагравалі, прыносілі мёд, патрэбны для нашага лячэння… І вельмі прыемна, што памяць пра асаблівага чалавека, якому я абавязана жыццём, – А.Мамкіна, сучаснае пакаленне не губляе, ва Ушачах і Полацку імем лётчыка названы вуліцы.
Пра часы ваеннага ліхалецця, барацьбу з фашызмам, подзвігі нашых землякоў у гэты дзень прагучала нямала. Падзяліўся сваімі ўспамінамі падчас мітынгу ветэран Вялікай Айчыннай вайны, наш зямляк Дзям’ян Уладзіміравіч Крупеня. Член Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Васільевіч Собалеў падрабязна спыніўся на мэтах праекту “Дарогі Памяці і Перамогі”. Слова ля помніка трымалі таксама генерал-маёр авіяцыі ў адстаўцы Каміль Ахмедавіч Махмудаў, член прэзідыума Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы Аляксандр Іванавіч Фятняеў, намеснік старшыні Ваенна-навуковага таварыства пры Цэнтральным Доме афіцэраў Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Леанід Мяфодзьевіч Цыганкоў. Ад імя кіраўніцтва Ушаччыны выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч. Удзячнасць старэйшаму пакаленню за мірнае неба над галавой выказаў вучань Ушацкай школы, старшыня Маладзёжнай палаты раёна Яўген Бародзіч. У знак агульнай павагі да тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай ахвяраваў жыццём, здабываючы для нас Перамогу, да помніка і памятных пліт былі ўскладзены вянкі і кветкі. На Ушаччине побывали участники белорусско-российского проекта «Дороги Памяти и Победы»
Такая ж цырымонія з удзелам арганізатараў праекта, раённага кіраўніцтва прайшла і на “Прарыве”. Гасцей чакала цікавая экскурсія па мемарыяльным комплексе і надзвычай адказная місія – забор зямлі ў спецыяльную капсулу, якая будзе перададзена ў крыпту “Усіхсвятскага” храма горада Мінска.
– Эмоцыі сёння проста перапаўняюць! – зазначыла на развітанне Г.П.Цішчанка. – Абавязкова прыеду на Ушаччыну яшчэ. Дзякуй Богу, сілы на гэта ёсць: выпрабаванні лёсу, што зведала ў дзяцінстве, і гады нялёгкай працы на педагагічнай ніве навучылі быць стойкай.
…Шлях удзельнікаў праекта, які звязаў галоўныя кропкі выратавальнай аперацыі 1940-х, быў працягнуты. Для Ушаччыны ж гэтая знакавая падзея стала яркім стартам мерапрыемстваў з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Опубликовано полное видео драки Кокорина и Мамаева с чиновниками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика