Каб ззянне Хрыста, які ўваскрэс, рассейвала цемру сумненняў і адчаю, напаўняла вас глыбокім супакоем і адвагай

Источник материала:  
19.04.2019 — Разное
Каб ззянне Хрыста, які ўваскрэс, рассейвала цемру сумненняў і адчаю, напаўняла вас глыбокім супакоем і адвагай
Хрыстос уваскрэс!
Сапраўды ўваскрэс!
Шаноўныя хрысціяне і людзі добрай волі, жыхары Шумілінскага раёна. З нагоды Вялікадня прыміце мае шчырыя віншаванні.
Апошнія дні прыносяць нам здарэнні, якія могуць нас – людзей веруючых, ды і не толькі – непакоіць і здзіўляць. Могуць нараджаць розныя сумненні і пытанні. Менавіта такі кантэкст выбраў Хрыстос, каб уваскрэснуць.
Таму жадаю ўсім вам, каб ззянне Хрыста, які ўваскрэс, рассейвала цемру сумненняў і адчаю, напаўняла вас глыбокім супакоем і адвагай.
Няхай вам спадарожнічае ўпэўненасць у тым, што Хрыстос уваскрэс, каб быць заўсёды з намі! Жадаю еднасці, веры ў дабро, супакою і моцнага здароўя!
а. Анджэй Юхневіч ОМІ, пробашч Парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне.
Расклад набажэнстваў:
19 красавіка – Вялікая Пятніца
18.00 літургія Мукі Пана пройдзе ў касцёле Маці Божай Фацімскай.
20 красавіка – Вялікая Субота
Пройдзе асвячэнне страў на велікодны стол:
Ерашова (11.00), Надзежына (11.30), Мішка-вічы (12.00), Ізгародзішча (12.15), Абалонне (12.30), Ляжні (13.00), Шуміліна (14.00, 15.00 і пасля Вігіліі Велікоднай), Обаль (17.30).
У 22.00 Урачыстасці Вігіліі Велікоднай пройдуць у касцёле Маці Божай Фацімскай.
21 красавіка – Нядзеля Уваскрасення Пана
Службы пройдуць у храмах раёна:
Шуміліна (9.00), Мішкавічы (11.30), Обаль (13.00).
Надрукавана ў №31 ад 19.04.2019 г.
←Лидская фирма выпустила носки с логотипом против гомофобии, сама того не зная

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика