В Цветино состоялось перезахоронение останков радистки Лизы

Источник материала:  
18.04.2019 — Разное
>

В Цветино состоялось перезахоронение останков радистки Лизы Відэа глядзіце тут

Што можа быць больш высакародным, чым вяртанне імёнаў герояў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне?! Навапалачанка Яўгенія Трапезнікава, ветэран беларускага і міжнароднага пошукавага руху, чый лёс звязаны з аграгарадком Цвеціна, працяглы час высвятляла імя радысткі Лізы. 

В Цветино состоялось перезахоронение останков радистки Лизы Яе магіла як воінскае пахаванне № 2235 знаходзілася ў лясным масіве непадалёку ад вёскі Галёнчына Завуццеўскага сельсавета. Старэйшына Цвеціна Віктар Філіповіч турбаваўся, што з-за баброў сцежка да памятнага месца стала непраходнай. Догляд за ім ускладніўся.

Першая добрая вестка прыйшла ад Яўгеніі Трапезнікавай. Пасля вывучэння дадзеных “Мемарыялу” выявіла: у спісах разведаддзелаў штабоў шэрагу франтоў і супрацоўнікаў разведупраўлення Чырвонай Арміі, што загінулі ці зніклі без вестак у перыяд Вялікай Айчыннай, пад нумарам 1248 названа Елізавета Барысаўна Нікішына. Нарадзілася ў Маскве ў 1922 годзе, не стала яе 28 чэрвеня 1944-га. Па адным паведамленні пахавана ў раёне Полацка, па іншых звестках – каля Ушач, на поўдзень ад Полацка.У пісьме піянерам ад 30 кастрычніка 1966 года ўдзельнік вайны Аляксандр Жаўнерка паведамляў, што радыстка Ліза – камсамолка з Масквы – дзейнічала ў тыле ворага ў раёне Язна – Дзісны (лясны масіў Чорная гара) у складзе групы і загінула ў перастрэлцы.


В Цветино состоялось перезахоронение останков радистки Лизы Аблвыканкам прыняў рашэнне аб пераносе воінскага пахавання. Яго рэалізацыя стала адным з пунктаў плана раённых мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і святкаванні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай. 12 красавіка правялі перазахаванне.


Дзень выдаўся халаднаватым, але сонечным. Да магілы радысткі Лізы ўсюдыходнай машыне УП ЖКГ з экіпажам рабочых давялося дабірацца не напрасткі ад Галёнчына, а ў аб’езд праз Парадні, па прасёлачных дарогах і нават па ворыве. Каля 15 кіламетраў у адзін бок. Работамі кіравалі раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак, старшыня Завуццеўскага сельскага Савета Аляксандр Качан, старэйшына вёскі Цвеціна Віктар Філіповіч, іншыя адказныя.


Пахаванне знаходзілася пад вялізнай елкай на ўскрайку лесу непадалёку ад былой вёскі Забалацце.
В Цветино состоялось перезахоронение останков радистки Лизы Жыхарам Цвеціна Марыі Усціновіч і Мікалаю Нарэйку пра трагічныя падзеі 28 чэрвеня 1944 года расказвалі бацькі. Па іх успамінах, група партызан з двух мужчын і маладой дзяўчыны выйшла з лесу і папрасіла паесці ў гаспадара хутара побач з Забалаццем. Доўга ў хаце не затрымаліся, бо адольвала трывога. І невыпадкова: з боку Курылавіч на конях імчалі паліцэйскія. Партызаны, адстрэльваючыся, праз дарогу кінуліся да лесу і трапілі пад вінтовачны агонь. Ад стралкоў аддзяляла значная адлегласць, але адна з куль трапіла ў радыстку, яна ўпала. Быў паранены другі партызан, яго лёс невядомы. Трэці ў пасляваенны час прыязджаў з Ленінграда і шукаў магілу радысткі. Відаць, гэта і быў Аляксандр Жаўнерка.


В Цветино состоялось перезахоронение останков радистки Лизы Тады паліцэйскі зайшоў у бліжэйшую хату ў Забалацці – там жылі Усціновічы – і запатрабаваў: “Радыстку застрэлілі, пахавайце яе ў балоце як сабаку”. Мясцовыя жыхары да загінулай аднесліся з павагай: загарнулі ў саматканы дыван і пахавалі на ўскрайку пожні. Яловы лес сюды наблізіўся пазней. Праз два дні прыйшлі савецкія салдаты.


– Мы, вясковыя дзеці, пастаянна даглядалі за магілай радысткі Лізы, – апавядае Марыя Дзмітрыеўна, – пясочкам яе падсыпалі, чаромху прыносілі. Потым шэфства над пахаваннем узяла Цвецінская школа.


В Цветино состоялось перезахоронение останков радистки Лизы Жалобная цырымонія ў Цвеціне пачалася з малебна ў Крыжаўзвіжанскай царкве, які правёў святар айцец Васіль. На вясковых могілках новае пахаванне размясцілася побач з магілай ахвяр фашызму – сям’і Лізукоў, расстралянай у сакавіку 1944-га. На ўзвышша з жоўтага пясочку ўстаноўлена труна з астанкамі радысткі Лізы – Елізаветы Барысаўны Нікішынай.


Мітынг распачаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аляксандр Тронькін. Як заўважыла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава, жыхары Міёршчыны памятаюць пра падзеі мінулай вайны, якая забрала тысячы ахвяр. Сярод соцень невядомых герояў барацьбы з захопнікамі адным стала менш дзякуючы пошукавікам, такім, як Яўгенія Трапезнікава.
Словы падзякі нераўнадушным людзям выказаў раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак. Аднак адрасы пошукаў не вычарпаны, справу па ўвекавечанні імён абаронцаў Айчыны трэба працягваць.


В Цветино состоялось перезахоронение останков радистки Лизы Адказны сакратар раённай ветэранскай арганізацыі Зоя Родзіна запэўніла, што захаваем для маладога пакалення памяць пра гераічныя справы франтавікоў і партызан, іх імёны.


Менавіта гэтым займаюцца таксама пошукавікі з Наваполацка. На цырымоніі прысутнічалі намеснік дырэктара Наваполацкай СШ № 2 Святлана Патапава, галоўны захавальнік фонду Народнага музея баявой славы гэтай школы Ксенія Антонава, прадстаўнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Разведчыкі воінскай славы”. Дачка Яўгеніі Трапезнікавай Любоў Андрэеўна расказала, што маці актыўна займалася пошукамі, марыла паўдзельнічаць у перазахаванні радысткі Лізы, гэты дзень набліжала, як магла. Але і яе жыццё абарвалася.


Навапалачанка Ія Міхневіч-Валынец вучаніцай Цвецінскай школы разам з іншымі дзецьмі даглядала магілу радысткі Лізы. Справу працягваюць юныя цвецінцы. “Нізкі паклон усім людзям, якія адолелі фашысцкую навалу, і мы можам радавацца мірнаму жыццю”, – гаварыла мясцовы бібліятэкар Ксенія Красько. Да яе слоў далучыліся піянеры.


Пад малітву святара труна з астанкамі радысткі Лізы на белых рытуальных паясах апускаецца ў цвецінскі пясок. Тройчы гучыць салют, дзеля якога прыехалі воіны-пагранічнікі. На свежы пагорак ускладваюць вянкі, гірлянды, кветкі. Запальваецца лампада.
Хвіліна маўчання.


Марыя Баніфатава падзякавала ўсім нераўнадушным і ўручыла дэлегацыі Наваполацкай СШ № 2 пісьмо-падзяку райвыканкама і раённага Савета за вялікую пошукавую работу, вынікам якой стала высвятленне імя радысткі Лізы. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

←«Золотой юбилей» Nissan GT-R: японцы улучшили спорткар и подготовили спецверсию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика