Напярэдадні раённага суботніка
на Нясвіжчыне праходзіць
добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу»
У ёй па традыцыі прынялі ўдзел дэпутаты пасялковага, сельскіх, раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў, высадзіўшы маладыя дрэвы абапал дарогі Нясвіж — Сноў. Цяперашняя рэспубліканская акцыя прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, мэта гэтай акцыі — памяць у нашых сэрцах, памяць пра гераізм, мужнасць, які выказалі нашы дзяды і прадзеды, абараняючы родную зямлю. Мы сёння жывем пад чыстым небам. І гэта самае дарагое.
Дзмітрый ЯШЧАНКА.