П'яны вясковец заблукаў ва ўласным доме і выклікаў міліцыю
18.04.2019 09:27
—
Разное
1reg.by
Жыхар вёскі Люсіна ў Ганцавіцкім раёне затэлефанаваў у міліцыю з заявай, што ў яго знік з дому тэлевізар, піша сайт "Першы рэгіён".
Міліцыянты прыехалі высвятляць, куды знікла маёмасць вяскоўца. На іх здзіўленне, тэлевізар стаяў на месцы. А вось сам заяўнік, па словах міліцыянта, быў п'яны і з цяжкасцю арыентаваўся ў прасторы.
Цяпер па факце заявы праваахоўнікі праводзяць праверку. Хутчэй за ўсё, мужчыну прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ілжывы выклік.