П'яны кіроўца на "Жыгулях" пратараніў воз у Талачыне

Источник материала:  
18.04.2019 08:17 — Разное
П'яны кіроўца на "Жыгулях" пратараніў воз у Талачыне
orsha.eu

У Талачыне ўвечары 16 красавіка кіроўца "Жыгулёў" урэзаўся ў воз, піша сайт orsha.eu са спасылкай на ДАІ.

ДТЗ адбылося каля 21:40 у раёне дома №25 на Кастрычніцкай вуліцы. 42-гадовы талачынец на "ВАЗ-2107" абганяў воз, які ехаў у спадарожным напрамку. Мужчына на аўто не справіўся з кіраваннем і пратараніў воз, пасля чаго ўцёк з месца здарэння. Дома ён накрыў пабітую машыну покрывам, а сам збег далей ад жылля.

Супрацоўнікі ДАІ высветлілі, каму належыць легкавік, і прыйшлі да аўтаўладальніка дадому. Аднак затрымаць п'янага мужчыну змаглі толькі за кіламетр ад яго дома.

49-гадовы возчык атрымаў сур'ёзныя траўмы ў ДТЗ: яго давялося шпіталізаваць ў траўматалагічнае аддзяленне гарадской лякарні. 

←В Городокском районе сгорел вековой храм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика