У Ратамцы пад Мінскам ветэран вайны захоўваў на даху дома тратыл
17.04.2019 17:46
—
Разное

minobl.mvd.gov.by
У Ратамцы пад Мінскам ветэран вайны захоўваў на даху дома тратыл — каля 600 грамаў. На небяспечную знаходку натрапіў яго ўнук і звярнуўся ў міліцыю. Па словах 31-гадовага мужчыны, ён займаўся рэканструцыяй даху і знайшоў сярод смецця схаваныя скрутак з тратылавымі шашкамі. Версія ў яго адна — выбухоўку захоўваў дзядуля, які ўжо памёр.
Здарэнне адбылося ўдзень 15 красавіка. На месца выехала міліцыя, супрацоўнікі Следчага камітэта, эксперты і сапёры. Яны прыйшлі да высновы, што выбухоўка адносіцца да часу Другой сусветнай вайны. Яе адправілі на экспертызу, пасля якой знішчаць, інфармуе сайт minobl.mvd.gov.by.