156 чалавек эвакуявалі з гродзенскага прадпрыемства

Источник материала:  
17.04.2019 15:04 — Разное
156 чалавек эвакуявалі з гродзенскага прадпрыемства
015.by

Зранку 17 красавіка ў міліцыю ў Гродне затэлефанаваў невядомы і заявіў, што будынак ААТ "Радыёхваля" па вуліцы Горкага замініраваны.

Паводле інфармацыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, з прадпрыемства былі эвакуяваныя 156 супрацоўнікаў.

Абследаванне будынка, аднак, не выявіла выбуховых прыстасаванняў. 

Праваахоўнікі высветлілі, што тэлефанаваў 54-гадовы гродзенец. Цяпер яму прызначаныя адпаведныя экспертызы. 

Дзеянням мужчыны дадуць прававую ацэнку. Таксама яму давядзецца кампенсаваць выдаткі, звязаныя з выездам і працай спецыяльных службаў.

←В «Стайках» стартовал чемпионат Беларуси по муай-тай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика